Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 сакавіка 2020, 10:17

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі з днём нараджэння

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі з днём нараджэння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы ўпамянуў аб візіце грузінскага лідара ў Беларусь у 2019 годзе і адзначыў, што тады ўдалося абмеркаваць шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.

"Перакананы, што прадаўжэнне актыўнага ўзаемадзеяння паміж Мінскам і Тбілісі ў поўнай меры адпавядае інтарэсам нашых дзяржаў і народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў дзелавыя якасці і жыццёвы вопыт Саламэ Зурабішвілі і пажадаў ёй моцнага здароўя, ажыццяўлення планаў і далейшых поспехаў на адказнай пасадзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі