Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 мая 2024, 09:56

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эфіопіі з Днём устанаўлення міру і дэмакратыі

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія Сахле-Ворк Зеўдэ і ўсіх жыхароў гэтай краіны з Днём устанаўлення міру і дэмакратыі.

"Ваша краіна з яе багатай культурай і старажытнай гісторыяй заслужана карыстаецца павагай міжнароднай супольнасці, актыўна ўдзельнічае ў працэсах панафрыканскай інтэграцыі і пашырае свой удзел у новых міжнародных фарматах", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт выказаў цвёрдую ўпэўненасць, што Беларусі і Эфіопіі неабходна больш актыўна рэалізоўваць існуючы патэнцыял супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, прамысловай кааперацыі, забеспячэнні харчовай бяспекі, стварэнні сумесных прадпрыемстваў, у тым ліку для вытворчасці высокатэхналагічнага абсталявання, узаемадзеяння ў галінах медыцыны і фармацэўтыкі, адукацыі, культуры, турызму, уключаючы пашырэнне геаграфіі авіяцыйных зносін паміж дзвюма краінамі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Эфіопіі моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту, а грамадзянам Эфіопіі - міру, салідарнасці і прагрэсу.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі