ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 красавіка 2023, 10:45

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Ваагна Хачатурана з днём нараджэння

Ваагн Хачатуран. Фота з архіва
Ваагн Хачатуран. Фота з архіва

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Ваагна Хачатурана з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"У Рэспубліцы Беларусь Вас ведаюць як аўтарытэтнага дзяржаўнага дзеяча, прафесіянала і мэтанакіраванага чалавека, які адданы справе стварэння і ўмее дабівацца дастойнага выніку, - гаворыцца ў віншаванні. - З'яўляючыся сапраўдным патрыётам сваёй краіны, Вы ўносіце вялікі асабісты ўклад у абарону нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Арменія, умацаванне яе пазіцый на міжнароднай арэне".

Далейшае нарошчванне двухбаковага палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва ў поўнай меры адпавядае задачам забеспячэння ўстойлівага развіцця Беларусі і Арменіі, умацавання даверу і бяспекі ў еўразійскім доме, упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ваагну Хачатурану добрага здароўя, дабрабыту і поспехаў у шматграннай і адказнай рабоце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі