Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 чэрвеня 2020, 09:03

Лукашэнка павіншаваў першага сакратара ЦК Кампартыі Кубы Рауля Кастра Руса з днём нараджэння

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кубы Рауля Кастра Руса з днём нараджэння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Для мільёнаў людзей ва ўсім свеце вы з'яўляецеся прыкладам самаахвярнага служэння Радзіме і свайму народу, адданасці выбранаму шляху. Немагчыма пераацаніць ваш асабісты ўклад у станаўленне незалежнай Кубы", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адносіны Беларусі і Кубы дынамічна развіваюцца ў духу дружбы і салідарнасці, а таксама ўзаемнай нацэленасці на пашырэнне ўсебаковай кааперацыі. Прэзідэнт пацвердзіў, што далейшае развіццё стратэгічнага партнёрства з Гаванай застаецца адным з прыярытэтаў беларускай знешняй палітыкі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Раулю Кастра Русу моцнага здароўя і новых поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі