ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 красавіка 2023, 09:36

Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з Уваскрэсеннем Хрыстовым

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Фота з архіва
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Фота з архіва

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з Уваскрэсеннем Хрыстовым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вялікдзень - гэта свята, якое аб'ядноўвае людзей, напаўняе іх сэрцы асаблівай энергіяй, жыццялюбствам і спагадай да бліжняга, нясе святло дабра і надзеі, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. - Праваслаўе, знаходзячыся на пярэднім краі абароны традыцыйных маральных каштоўнасцей, дае ўсім вернікам духоўны компас і сэнс жыцця".

Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў: "Няхай Ваша малітоўнае слова служыць вялікай патрыятычнай сілай, умацоўвае адзінства нашых братэрскіх народаў. Жадаю Вам, Ваша Святасць, здароўя, міру і згоды. Хрыстос уваскрэсе!"-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі