Сцяг Панядзелак, 19 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 лютага 2025, 09:00

Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з гадавінай інтранізацыі

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Фота ТАСС
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Фота ТАСС
1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з гадавінай інтранізацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Нястомная падзвіжніцкая дзейнасць, адданае служэнне Айчыне здабылі Вам прызнаны аўтарытэт, - гаворыцца ў віншаванні. - Праяўляючы клопат і міласэрнасць да кожнага чалавека, Вы ўмацоўваеце веру, дорыце надзею, заклікаеце да міру і яднання".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што глыбока паважае Патрыярха Кірыла як мудрага пастыра Царквы Хрыстовай і добрага сябра Беларусі. "Вашы малітвы і духоўная падтрымка аберагаюць братэрскія беларуска-расійскія адносіны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт пажадаў Патрыярху Кірылу моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і доўгіх плённых гадоў служэння на карысць праваслаўя і народаў Беларусі і Расіі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі