Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 снежня 2018, 11:32

Лукашэнка павіншаваў пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з Днём тэзаімянінаў

14 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Філарэта, пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з Днём тэзаімянінаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша шматгадовае архіпастырскае служэнне ў імя беларускага грамадства і Праваслаўнай Царквы з удзячнасцю і цеплынёй успрымаецца грамадзянамі нашай краіны, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - У вачах тысяч людзей Вы сталі прыкладам высокай маралі і самаадданай працы".

"Няхай Ваш духоўны подзвіг і ў далейшым служыць яркай пуцяводнай зоркай, асвятляючы ў нашых сэрцах шлях да веры, любві, дабра і справядлівасці", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі