Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 ліпеня 2022, 14:40

Лукашэнка павіншаваў Назарбаева з днём нараджэння і абмеркаваў з ім па тэлефоне сітуацыю ў рэгіёне

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Напярэдадні першаму прэзідэнту Казахстана кіраўнік беларускай дзяржавы накіраваў тэлеграму, а сёння адбылася тэлефонная размова.

Акрамя віншавальнай тэматыкі Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў абмеркавалі абстаноўку на бягучы момант - сітуацыю вакол Беларусі і Казахстана і ў краінах постсавецкай прасторы. Нурсултан Назарбаеў падрабязна цікавіўся абстаноўкай у нашым рэгіёне.

Беларускаму народу першы Прэзідэнт Казахстана адрасаваў самыя цёплыя пажаданні.

У адпраўленай у адрас Нурсултана Назарбаева віншавальнай тэлеграме змешчаны пажаданні добрага здароўя, дабрабыту, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця.

"З вашым імем непарыўна звязаны маштабныя палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні незалежнага Казахстана, яго станаўленне ў якасці сучаснай дзяржавы, якая дабілася значных поспехаў на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што складана пераацаніць уклад Нурсултана Назарбаева ў наладжванне дружалюбных і даверных адносін паміж Беларуссю і Казахстанам. "Узаемная падтрымка і плённае двухбаковае супрацоўніцтва на працягу многіх гадоў сталі асновай для стварэння інтэграцыйных аб'яднанняў на еўразійскай прасторы, садзейнічалі ўстойліваму развіццю Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі