Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 ліпеня 2021, 10:12

Лукашэнка павіншаваў Назарбаева з днём нараджэння

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вам, як Лідару Нацыі, належыць асаблівая роля ў станаўленні незалежнага Казахстана, ператварэнні яго ў магутную дзяржаву з эканомікай, якая дынамічна развіваецца, і ўсё большым міжнародным аўтарытэтам", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць Нурсултану Назарбаеву за неацэнны ўклад у наладжванне плённых беларуска-казахстанскіх сувязей, практычнае ажыццяўленне ідэй еўразійскай інтэграцыі, забеспячэнне міру і стабільнасці на постсавецкай прасторы.

"Шчыра даражу існуючымі паміж намі добрымі асабістымі кантактамі, якія заўсёды вызначаліся адкрытасцю і гатоўнасцю знаходзіць узаемавыгадныя рашэнні па актуальных пытаннях двухбаковага і міжнароднага парадку дня", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі