Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 снежня 2021, 19:47

Лукашэнка павіншаваў нацыянальную каманду па біятлоне з паспяховым выступленнем на першых этапах Кубка свету

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў нацыянальную каманду Беларусі па біятлоне з паспяховым выступленнем на першых этапах Кубка свету. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Заваяваныя медалі ў асабістых гонках і эстафеце дораць балельшчыкам надзею на яркі алімпійскі сезон. Сённяшняя перамога Ганны Солы і бронзавы поспех Антона Смольскага - заканамерны вынік шматгадовых трэніровак, упартасці і мэтанакіраванасці", - гаворыцца ў віншаванні.

"Упэўнены, што ваша таленавітае пакаленне з гонарам прадоўжыць слаўныя традыцыі беларускага біятлона. Моцнага здароўя, дабрабыту і ўдачы", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі