Аліса Фрэйндліх. Фота kino-teatr.ru
8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Алісу Фрэйндліх з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Дзякуючы ўнікальнаму таленту, працавітасці і неверагоднай унутранай сіле Вы дасягнулі прафесійных вышынь, заваявалі шчырую любоў публікі. Прысвяціўшы сваё жыццё творчасці, Вы ўпісалі мноства яркіх старонак у гісторыю тэатральнага мастацтва і кінематаграфіі", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі Алісу Фрэйндліх ведаюць і цэняць як глыбока захопленага любімай справай чалавека, талент і шматгранны вопыт якога служаць культурнаму ўзбагачэнню і ўмацаванню беларуска-расійскай дружбы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Алісе Фрэйндліх даўгалецця, шчасця і дабрабыту.-0-