ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 17 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 ліпеня 2021, 09:08

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Наталлю Белахвосцікаву з днём нараджэння

Фота з архіва ТАСС
Фота з архіва ТАСС

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Наталлю Белахвосцікаву з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы пакарылі сэрцы мільёнаў гледачоў усяго свету сваёй тонкай прыгажосцю, дзівосным абаяннем і бліскучай ігрой", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі добра ведаюць і вельмі любяць творчасць актрысы. "Некалькі пакаленняў вырасла на цудоўных фільмах, у якіх кожнае ваша з'яўленне было адкрыццём, кожная роля - шэдэўрам, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Няхай створаныя вамі непаўторныя вобразы і ў далейшым радуюць шматлікіх адданых паклоннікаў".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Наталлі Белахвосцікавай здароўя, шчасця, поспехаў і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі