Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 верасня 2018, 10:10

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Лідзію Федасееву-Шукшыну з юбілеем

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Лідзію Федасееву-Шукшыну з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы належыце да бліскучай плеяды акцёраў, без якіх цяжка ўявіць сучаснае мастацтва. Вашы работы ў кіно і на тэатральных падмостках, якія заваявалі шырокае прызнанне гледачоў, вызначаюцца глыбокім веданнем чалавечых характараў і бездакорным мастацкім густам", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў народнай артыстцы, каб яе жыццесцвярджальная творчасць яшчэ многія гады дарыла радасць і добры настрой адданым паклоннікам, садзейнічала ўмацаванню культурных сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі