Галіна Польскіх. Фота ТАСС
27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Галіну Польскіх з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сваё жыццё Вы прысвяцілі адданаму служэнню мастацтву. Дзякуючы дзіўнаму таленту, жаночаму абаянню і непаўторнаму акцёрскаму стылю Вы стварылі мноства яркіх, запамінальных вобразаў, якія пакарылі гледача, - гаворыцца ў віншаванні. - У Беларусі Вас цэняць як выдатную актрысу, чыя дзейнасць спрыяе пашырэнню і паглыбленню культурных сувязей паміж нашымі брацкімі народамі".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Галіне Польскіх здароўя, невычэрпнай энергіі, бадзёрасці і аптымізму.-0-