Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 сакавіка 2020, 10:29

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Надзею Бабкіну з юбілеем

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Надзею Бабкіну з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Дзякуючы высокаму прафесійнаму майстэрству, бязмежнай любові да славянскай культуры і адданасці сваёй справе ваша творчасць па праву ўвайшла ў залаты фонд сучаснага эстраднага мастацтва, - гаворыцца ў віншаванні. - Перакананы: ваша шматграння дзейнасць і ў далейшым будзе аб'ядноўваць людзей розных пакаленняў і краін, садзейнічаць актыўнаму дыялогу паміж народамі Беларусі і Расіі".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Надзеі Бабкінай моцнага здароўя, поспехаў у рэалізацыі ўсіх планаў, шчасця, міру і дабра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі