Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 лютага 2024, 09:34

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Ірыну Мураўёву з днём нараджэння 

Ірына Мураўёва. Фота з архіва ТАСС
Ірына Мураўёва. Фота з архіва ТАСС
8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Ірыну Мураўёву з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Яркі талент, непаўторнае акцёрскае майстэрства і бясконцае жаночае абаянне прынеслі Вам заслужаны поспех і прызнанне мільёнаў паклоннікаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваша творчасць, заснаваная на лепшых традыцыях савецкага кінематографа і тэатральнага мастацтва, атрымала шырокую папулярнасць у нашай краіне. Беларускія гледачы ведаюць і любяць спектаклі і фільмы з Вашым удзелам".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што і ў далейшым дзейнасць народнай артысткі будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і развіццю культурнага супрацоўніцтва паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ірыне Мураўёвай моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі