Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 студзеня 2022, 09:01

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Ірыну Алеграву з юбілеем

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расійскай Федэрацыі Ірыну Алеграву з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы яркай манеры выканання, моцнай энергетыцы і непаўторнаму абаянню вы заваявалі сэрцы паклоннікаў па ўсім свеце", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі Ірыну Алеграву ведаюць і любяць як таленавітую і шчырую артыстку, беззапаветна адданую мастацтву: "Ваша творчасць, блізкая і зразумелая слухачам розных пакаленняў, карыстаецца заслужанай папулярнасцю, садзейнічае ўмацаванню дружбы паміж нашымі народамі".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ірыне Алегравай добрага здароўя і невычэрпнай энергіі для новых здзяйсненняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі