Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 кастрычніка 2021, 11:46

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку БССР Любоў Каспорскую з юбілеем

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку БССР Любоў Каспорскую з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гады актыўнай прафесійнай дзейнасці яна ўнесла значны ўклад у фарміраванне і развіццё нацыянальнай вакальнай школы.

"Слоў шчырай падзякі заслугоўвае ваша педагагічная работа. Трэць стагоддзя вы прысвяцілі выхаваўчай рабоце, перадавалі свой багаты вопыт таленавітай моладзі, якая дастойна прадаўжае нашы лепшыя творчыя традыцыі, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваш уклад у захаванне і развіццё музычнай спадчыны з'яўляецца ўзорам самаадданага служэння мастацтву".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Любові Каспорскай добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі