Сцяг Чацвер, 22 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 лютага 2025, 09:22

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Тамару Міронаву з днём нараджэння

Тамара Міронава. Фота з архіва
Тамара Міронава. Фота з архіва
3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Тамару Міронаву з днём нараджэння, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Прэзідэнта.

"Усё Ваша жыццё непарыўна звязана з беларускай культурай. Самабытным, непаўторным талентам і нястомнай творчай дзейнасцю Вы ўносіце важкі ўклад у развіццё айчыннага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што глыбокай павагі і прызнання заслугоўвае шматгадовае служэнне Тамары Міронавай легендарнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

"Спадзяюся, што Вы і ў далейшым гэтак жа натхнёна будзеце працаваць на карысць роднай Беларусі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Тамары Міронавай моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, шчасця і дабрабыту.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі