Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 жніўня 2021, 09:03

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Ніну Ламановіч з юбілеем

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Ніну Ламановіч з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Усё сваё жыццё вы прысвяцілі служэнню беларускаму музычнаму мастацтву. За гады вашага кіраўніцтва хор Вялікага тэатра Беларусі набыў славу высокапрафесійнага калектыву, якому падуладны самыя віртуозныя выканальніцкія харавыя партыі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ніне Ламановіч, каб яе творчасць яшчэ доўгі час дарыла ўсім гледачам мастацкую асалоду ад сапраўднага элітарнага мастацтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі