ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 28 ліпеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +23°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 чэрвеня 2021, 09:00

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Людмілу Бржазоўскую з юбілеем

Фота з архіва
Фота з архіва

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Людмілу Бржазоўскую з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Вялікі талент, працаздольнасць, надзвычайна шырокі рэпертуар па праву ўзнеслі вас да вяршынь поспеху і прызнання. Вытанчаная прыгажосць створаных вамі вобразаў - эталон для класічнага і сучаснага балетнага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што шматгадовая дзейнасць артысткі на карысць айчыннай культуры з'яўляецца яркай старонкай у гісторыі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Беларусі. "Сёння вы дзеліцеся з падрастаючым пакаленнем сваім набытым вопытам, дапамагаеце дасягнуць высокага прафесіяналізму маладым талентам", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Людміле Бржазоўскай моцнага здароўя, натхнення, шчасця і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі