Сцяг Панядзелак, 22 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 мая 2024, 09:06

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Алену Цялькову з днём нараджэння

Алена Цялькова. Фота "СБ. Беларусь сегодня"
Алена Цялькова. Фота "СБ. Беларусь сегодня"
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Алену Цялькову з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша шматгадовая плённая дзейнасць з'яўляецца яркай старонкай у гісторыі заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнай групы "Купалінка", - гаворыцца ў віншаванні. - Вы ўнеслі значны ўклад у адраджэнне і развіццё традыцыйнай музычнай культуры беларускага народа. Стварылі ўнікальныя праекты з багатай палітрай песеннага мастацтва, якія прывабліваюць слухачоў душэўнай адкрытасцю і сілай пачуццяў".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Алене Цяльковай моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі