Сцяг Пятніца, 23 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 красавіка 2025, 09:03

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Уладзіміра Васільева з 85-годдзем

Фота з архіва
Фота з архіва
18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Уладзіміра Васільева з 85-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Маючы надзвычайны талент, вялікую працаздольнасць і віртуознае майстэрства, Вы ўнеслі значны ўклад у захаванне і прымнажэнне лепшых традыцый харэаграфічнага мастацтва. Для маладых артыстаў Вы з'яўляецеся ўзорам найвышэйшага прафесіяналізму і ўвасабленнем выдатных дасягненняў савецкай балетнай школы", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што творчасць Уладзіміра Васільева і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню беларуска-расійскіх культурных сувязей. Кіраўнік дзяржавы пажадаў артысту добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі