Генадзь Аўсяннікаў. Фота з архіва
19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Генадзя Аўсяннікава з 90-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Дзякуючы таленту, майстэрству і бязмежнай любові да Радзімы Вы ўпісалі яркія старонкі ў летапіс сучаснай беларускай культуры. Вашу ролю ў станаўленні і развіцці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і айчыннага кінематографа немагчыма пераацаніць", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі Генадзя Аўсяннікава ведаюць не толькі як выдатнага акцёра, які з'яўляецца прыкладам высокага прафесіяналізму і вернасці свайму прызванню, але і як шчырага патрыёта, чалавека з цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў народнаму артысту моцнага здароўя, натхнення, поспехаў і доўгіх гадоў жыцця.-0-