Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лютага 2020, 10:02

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Генадзя Аўсяннікава з 85-годдзем

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Генадзя Аўсяннікава з 85-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Вы прыналежыце да выдатнай плеяды акцёраў, без якіх цяжка ўявіць сучаснае мастацтва. Створаныя вамі вобразы, шырока вядомыя паклоннікам тэатра і кіно, вызначаюцца глыбокім веданнем чалавечых характараў, хвалююць публіку шчырасцю і бездакорным мастацкім густам", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што багатая творчая біяграфія артыста, яго адданае служэнне Купалаўскай сцэне і сваёй краіне з'яўляюцца прыкладам для таленавітай моладзі, выклікаюць павагу прафесійнай супольнасці і гледачоў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Генадзю Аўсяннікаву моцнага здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця. "Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце працаваць гэтак жа натхнёна, папаўняючы скарбніцу беларускай культуры", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі