ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 25 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 студзеня 2022, 09:20

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Міхаіла Ножкіна з 85-годдзем

Міхаіл Ножкін. Фота з Twitter-акаўнта @MihailNozkin
Міхаіл Ножкін. Фота з Twitter-акаўнта @MihailNozkin

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 85-годдзем народнага артыста РСФСР Міхаіла Ножкіна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша творчасць, у якой увасобіліся лепшыя традыцыі савецкай школы мастацтва, заваявала прызнанне і любоў публікі. Дзякуючы ўнікальнаму прафесійнаму майстэрству вы сыгралі ролі, якія пакарылі сэрцы мільёнаў гледачоў розных пакаленняў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць Міхаіла Ножкіна як цудоўнага акцёра і паэта, плённая дзейнасць якога садзейнічае пашырэнню і ўзбагачэнню культурных сувязей паміж двума народамі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў артысту добрага здароўя, даўгалецця, натхнення і аптымізму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі