Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 снежня 2025, 09:21

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Генадзя Хазанава з 80-гадовым юбілеем

Генадзь Хазанаў. Фота ТАСС
Генадзь Хазанаў. Фота ТАСС
1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Генадзя Хазанава з 80-гадовым юбілеем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Вашы выключны талент, іскрамётнае пачуццё гумару і бязмежная адданасць прафесіі здабылі любоў мільёнаў паклоннікаў і атрымалі прызнанне прафесіяналаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Беларускі глядач ведае і цэніць Генадзя Хазанава за непаўторныя і напоўненыя глыбокім сэнсам вобразы, дзіўнае абаянне і харызматычнасць, адзначыў Прэзідэнт.

"Упэўнены, што Ваша творчая дзейнасць і далей будзе дарыць станоўчыя эмоцыі і душэўнае цяпло, садзейнічаць умацаванню беларуска-расійскіх культурных сувязей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў народнаму артысту здароўя, невычэрпнай энергіі і новых здзяйсненняў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі