Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 снежня 2020, 09:21

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Генадзя Хазанава з 75-годдзем

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Генадзя Хазанава з 75-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы стварылі мноства цудоўных вобразаў, напоўненых аптымізмам і творчай энергіяй. Кожная сустрэча з вамі для мільёнаў паклоннікаў з'яўляецца сапраўдным святам гумару і добрага настрою, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, ваша творчасць і далей будзе дарыць радасць, садзейнічаць умацаванню дружбы паміж нашымі краінамі на ніве культуры і мастацтва".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Генадзю Хазанаву доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі