Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 студзеня 2022, 09:00

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Андрыса Ліепу з днём нараджэння

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Андрыса Ліепу з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вашым яркім і непараўнальным работам апладзіруюць лепшыя сусветныя залы. Вы па праву належыце да праслаўленых майстроў культуры, якія здабылі глыбокую любоў гледачоў і павагу калег - прафесіяналаў сцэны", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларуская публіка добра ведае і высока цэніць творчасць Андрыса Ліепы. "Упэўнены, што ваша плённая дзейнасць будзе і ў далейшым садзейнічаць умацаванню дружбы і культурных сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Андрысу Ліепу моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, новых здзяйсненняў, шчасця і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі