Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 студзеня 2022, 09:28

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Уладзіміра Хаціненку з днём нараджэння

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Хаціненку з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Індывідуальны рэжысёрскі почырк, адданасць справе і мэтанакіраванасць далі магчымасць вам стварыць мноства яркіх работ, унесці важкі ўклад у развіццё сучаснага кінематографа. Упэўнены, што ваша шматгранная дзейнасць і ў далейшым будзе служыць умацаванню культурных сувязей Беларусі і Расіі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Хаціненку моцнага здароўя, новых поспехаў, шчасця і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі