Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 ліпеня 2020, 09:05

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Леаніда Якубовіча з юбілеем

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Леаніда Якубовіча з юбілеем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"На беларускай зямлі вас ведаюць і любяць як шматгранную асобу, выдатнага тэлевядучага, артыста, прадзюсара і сцэнарыста. Дзякуючы прыроднаму абаянню, шырокаму дыяпазону творчых магчымасцей і іскрамётнаму пачуццю гумару вы заслужылі сапраўднае прызнанне шматлікіх паклоннікаў і прафесіяналаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дзейнасць артыста і ў далейшым будзе дарыць удзячнай публіцы радасць і добры настрой, садзейнічаць умацаванню беларуска-расійскіх культурных сувязей.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Леаніду Якубовічу добрага здароўя і невычэрпнай энергіі для новых здзяйсненняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі