Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 ліпеня 2020, 09:04

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Канстанціна Райкіна з юбілеем

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Канстанціна Райкіна з юбілеем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"За гады актыўнай і плённай працы вамі створана мноства мастацкіх вобразаў, якія нязменна прыцягваюць шчырасцю і жыццялюбствам, - гаворыцца ў віншаванні. - Сваім яркім талентам, запамінальнымі характарнымі ролямі ў кіно і на тэатральнай сцэне вы па праву заслужылі ўсенародную любоў".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Канстанціну Райкіну доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя, шчасця і дабрабыту. "Няхай ваша шматгранная творчасць і ў далейшым дорыць публіцы радасць і натхненне, садзейнічае ўмацаванню культурных сувязей паміж нашымі народамі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі