Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 студзеня 2022, 10:16

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Канстанціна Хабенскага з юбілеем

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Канстанціна Хабенскага з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сваёй няспыннай творчай дзейнасцю вы здабылі любоў шматлікіх паклоннікаў па ўсім свеце і высокі аўтарытэт сярод прафесіяналаў, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Асобных слоў удзячнасці заслугоўваюць створаныя вамі дабрачынныя праекты, накіраваныя на рэалізацыю прынцыпаў гуманнасці і міласэрнасці ў сучасным грамадстве".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў артысту здароўя, доўгіх гадоў жыцця, натхнення і новых цікавых роляў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі