Сцяг Пятніца, 16 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лютага 2025, 09:05

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Юрыя Антонава з 80-годдзем

Юрый Антонаў. Фота з архіва
Юрый Антонаў. Фота з архіва
19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Юрыя Антонава з 80-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша жыццё непарыўна звязана з Беларуссю. У нашай краіне Вамі зроблены першыя крокі ў вялікі свет музычнага мастацтва. Тут Вас цэняць як выключна таленавітага земляка і з нецярпеннем чакаюць сустрэч з любімым артыстам", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што творчасць Юрыя Антонава і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і культурнага супрацоўніцтва паміж братэрскімі народамі Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў народнаму артысту добрага здароўя, невычэрпнай энергіі і дабрабыту.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі