Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лютага 2020, 10:17

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Юрыя Антонава з 75-годдзем

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Юрыя Антонава з 75-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Прыродны талент, бязмежная адданасць сцэне прынеслі Вам заслужаную любоў і павагу публікі і калег, знайшлі жывы водгук у сэрцах мільёнаў паклоннікаў з розных краін, - гаворыцца ў віншаванні. - Застаючыся на працягу многіх гадоў прызнаным мэтрам сучаснай эстрады, вы ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё музычнага мастацтва".

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што творчасць артыста і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і культурнага супрацоўніцтва паміж народамі Беларусі і Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі