ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 красавіка 2023, 10:07

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Ілью Рэзніка з 85-годдзем

Ілья Рэзнік. Фота з архіва ТАСС
Ілья Рэзнік. Фота з архіва ТАСС

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Ілью Рэзніка з 85-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Выключны талент і творчая індывідуальнасць далі магчымасць Вам заняць пачэснае месца ў плеядзе прызнаных майстроў мастацтваў. Вашы творы, напоўненыя любоўю і стваральнай энергіяй, карыстаюцца заслужаным прызнаннем у беларускай публікі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што і ў далейшым дзейнасць Ільі Рэзніка будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і развіццю культурнага супрацоўніцтва паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ільі Рэзніку добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі