Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 сакавіка 2022, 09:00

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Арыстарха Ліванава з днём нараджэння

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Арыстарха Ліванава з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Многія гады вы ўносіце прыкметны ўклад у прымнажэнне традыцый савецкай і развіццё расійскай школ выканальніцкага майстэрства. У Беларусі вас ведаюць і цэняць як адоранага і захопленага любімай справай акцёра, які падарыў кінематографу нямала запамінальных вобразаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што яскравыя работы артыста і ў далейшым будуць радаваць гледачоў, садзейнічаць развіццю культурных сувязей паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Арыстарху Ліванаву моцнага здароўя, натхнення, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі