Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 ліпеня 2020, 09:03

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Рыгора Белацаркоўскага з 75-годдзем

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Рыгора Белацаркоўскага з 75-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Ваша багатая творчая біяграфія і адданае служэнне сцэне выклікаюць шчырую павагу і ўдзячнасць шматлікіх паклоннікаў. Яркі талент і высокі прафесіяналізм па праву заслужылі прызнанне калег і шчырую любоў гледачоў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рыгору Белацаркоўскаму, каб яго невычэрпная энергія і ў далейшым дарыла радасныя хвіліны аматарам тэатральнага мастацтва, папаўняла скарбніцу айчыннай культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі