Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 кастрычніка 2021, 09:34

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Яўгена Гладкова з 80-годдзем

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Яўгена Гладкова з 80-гадовым юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Ваш яркі талент, выканальніцкае майстэрства, шматгадовая актыўная прафесійная дзейнасць садзейнічаюць далейшаму росквіту і папулярызацыі беларускай культуры, выклікаюць шчырую павагу і ўдзячнасць", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння Яўген Гладкоў паспяхова перадае свой багаты вопыт адоранай моладзі, якая дастойна прадаўжае лепшыя беларускія творчыя традыцыі.

"Упэўнены, вы і ў далейшым будзеце ўносіць важкі ўклад у нацыянальную скарбніцу айчыннага мастацтва", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі