Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 чэрвеня 2019, 11:24

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Арнольда Памазана з юбілеем

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Арнольда Памазана з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы шматграннаму таленту і вялікай акцёрскай запатрабаванасці вы зрабілі значны ўклад у развіццё беларускага тэатра і кіно. Створаныя вамі яркія вобразы ў тэатральных пастаноўках і мастацкіх фільмах, якія заваявалі шырокае прызнанне гледачоў, прасякнуты глыбокім веданнем чалавечых характараў і бездакорным артыстычным густам, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваша надзвычай багатая творчая біяграфія і адданае служэнне сцэне з'яўляюцца выдатным прыкладам для моладзі, выклікаюць павагу калег і захапленне шматлікіх паклоннікаў".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Арнольду Памазану моцнага здароўя, невычэрпнай творчай энергіі і новых цікавых роляў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі