Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 снежня 2021, 09:12

Лукашэнка павіншаваў народ Румыніі з Нацыянальным днём

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Румыніі з Нацыянальным днём. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У першай палове дваццатага стагоддзя адбыліся сапраўды знакавыя падзеі для Беларусі і Румыніі. Менавіта тады ажыццявіліся нашы мары аб нацыянальным адзінстве, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Гледзячы ў будучыню, заўсёды варта памятаць мінулае. Вядомы румынскі палітычны дзеяч Нікалае Ёрга перасцерагаў: "Народ, якія не ведае сваёй гісторыі, падобны да дзіцяці, якое не ведае сваіх бацькоў".

Прэзідэнт лічыць, што сёння вельмі важна берагчы традыцыі, незалежнасць і цэласнасць сваёй дзяржавы, таму што гэта самае каштоўнае, што мы можам перадаць сваім нашчадкам.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць у канструктыўным развіцці двухбаковых адносін на прынцыпах партнёрства, даверу і павагі. "Беларусь і ў далейшым будзе садзейнічаць пашырэнню гандлёва-эканамічнага, міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Румыніяй, а таксама ўзаемадзеянню паміж навуковымі, адукацыйнымі і культурнымі ўстановамі дзвюх краін", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Спадзяюся, што з часам дружалюбныя адносіны паміж нашымі краінамі будуць толькі ўмацоўвацца", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі і пажадаў народу Румыніі міру, дабрабыту і згоды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі