Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лістапада 2022, 09:02

Лукашэнка павіншаваў народ Польшчы: Беларусь гатова будаваць масты дружбы, а не сцены з калючым дротам

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя шматнацыянальнага беларускага народа павіншаваў народ Польшчы з Нацыянальным святам незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У цяперашні вельмі складаны і супярэчлівы час становіцца асабліва зразумела, як важна берагчы самастойнасць і незалежнасць сваёй краіны, захоўваць мір, умацоўваць хрысціянскія каштоўнасці і ўзаемную адкрытасць", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь імкнецца да гарманічнага развіцця двухбаковых сувязей, дэманструе гатоўнасць будаваць масты дружбы, а не пагранічныя сцены з калючым дротам. "Наша геаграфічная блізкасць не можа і не павінна ператварацца ў інструмент шантажу ці пагрозы", - перакананы беларускі лідар.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў гэтым годзе Беларусь адказна і свядома ўстанавіла бязвізавы рэжым для грамадзян Польшчы, надаўшы тым самым добрасуседству якасна новую каштоўнасць.

"На жаль, за грубыя памылкі адыёзных польскіх палітыкаў сёння павінны расплачвацца звычайныя грамадзяне вашай краіны. Штучна створаныя лжывыя вобразы ворагаў у асобе Беларусі і Расіі прывялі да пагаршэння ўзроўню жыцця ўсіх еўрапейцаў, падарвалі давер у міжнародных адносінах і прымусілі пакутаваць мільёны людзей", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што жыхары за Бугам гэта разумеюць і зробяць правільны выбар падчас маючай адбыцца палітычнай кампаніі.

"Карыстаючыся нагодай, хацеў бы яшчэ раз падкрэсліць: ад духоўна і культурна вельмі блізкіх вам беларусаў ніколі не зыходзіла пагроза. Як правільна адзначыў польскі класік, Беларусь нікога не рабавала і не забівала, з павагай ставілася да гасцей, была гатова падзяліцца нават апошняй лустай жытняга хлеба. Гэтыя словы і сёння захоўваюць актуальнасць", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама спадзяецца, што адкрытая пазіцыя беларусаў - наладзіць канструктыўныя адносіны з палякамі на прынцыпах партнёрства, даверу і агульнай павагі - у бліжэйшы час сустрэне ўзаемны станоўчы адказ.

Беларускі лідар пажадаў усім грамадзянам Польшчы мірнага неба, салідарнасці і незалежнага выбару лёсу і будучыні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі