Муфтый Абу-Бекір Шабановіч. Фота з архіва
22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь муфтыя Абу-Бекіра Шабановіча з 85-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
"Ваша шматгадовае служэнне - пераканаўчы прыклад вернасці свайму прызванню, любові да Усявышняга і Айчыны. Дзякуючы мудрасці і справядлівасці Вы сталі духоўным лідарам мусульманскага аб'яднання Беларусі і настаўнікам для тысяч вернікаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт падкрэсліў, што Абу-Бекір Шабановіч сваёй нястомнай працай уносіць дастойны ўклад ва ўмацаванне этнаканфесійнай згоды ў краіне, кансалідацыю грамадства на аснове высокіх маральных каштоўнасцей і агульначалавечых ідэалаў дабра.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў муфтыю моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і далейшых поспехаў у яго высакароднай місіі.-0-