Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 верасня 2022, 09:08

Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Веніяміна з днём нараджэння

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Пад вашым прадстаяцельствам Беларуская праваслаўная царква прадаўжае ўмацоўваць хрысціянскія традыцыі, якія даюць людзям цвёрдую апору ў сучасным дынамічна зменлівым свеце, дораць надзею і веру, напаўняюць сэрцы цеплынёй і мудрасцю", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Царква праз плённае супрацоўніцтва з дзяржавай уносіць значны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення, пашырэнне ў грамадстве духоўна-маральных, сямейных каштоўнасцей, садзейнічае міжканфесійнаму міру ў краіне.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Патрыяршаму Экзарху здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў у высакародным служэнні Беларусі і Праваслаўнай царкве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі