Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 сакавіка 2021, 15:29

Лукашэнка павіншаваў Мішусціна з 55-годдзем

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню ўрада Расіі і Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Міхаіла Мішусціна з 55-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць асабісты ўклад Міхаіла Мішусціна ва ўмацаванне саюзніцкіх адносін.

Міхаіл Уладзіміравіч Мішусцін узначальвае ўрад Расійскай Федэрацыі з 16 студзеня 2020 года. Да гэтага на працягу 10 гадоў быў кіраўніком Федэральнай падатковай службы Расіі. Таксама з'яўляецца старшынёй Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы - выканаўчага органа гэтага інтэграцыйнага аб'яднання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі