Фота з архіва
5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, работнікаў арганізацый сувязі з 70-годдзем з дня ўтварэння ведамства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Усе гэтыя гады вы планамерна і паступальна развіваеце інфармацыйна-камунікацыйную інфраструктуру Беларусі: будуюцца і мадэрнізуюцца сеткі электрасувязі, распрацоўваюцца і ўкараняюцца электронныя сэрвісы і нацыянальныя сістэмы. У выніку ўдалося не толькі палепшыць якасць паслуг, але і значна пашырыць іх даступнасць для насельніцтва", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння перад ведамствам стаяць новыя маштабныя задачы па інавацыйным развіцці эканомікі, лічбавай трансфармацыі яе галін, умацаванні тэхналагічнай устойлівасці краіны і нарошчванні магчымасцей для лічбавага суверэнітэту.
"Перакананы, вашы веды і самааддача дапамогуць дабіцца намечаных мэт. Удзячны вашаму вялікаму калектыву за высокі прафесіяналізм і адданасць справе. Самыя цёплыя словы адрасую ветэранам, чыя шматгадовая праца служыць лепшым прыкладам маладым пакаленням. Жадаю вам здароўя, шчасця, увасаблення смелых планаў і прагрэсіўных ідэй у імя працвітання роднай Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.-0-