Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 чэрвеня 2020, 13:08

Лукашэнка павіншаваў Матарэлу з нацыянальным святам Італіі і запрасіў наведаць Беларусь

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Італіі Серджыа Матарэлу з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння Італьянскай Рэспублікі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што багатыя традыцыі канструктыўнага палітычнага дыялогу і актыўнага эканамічнага супрацоўніцтва, міжасобасных кантактаў, культурных і гуманітарных сувязей ствараюць выдатную аснову для далейшага паглыблення двухбаковага ўзаемадзеяння.

"Карыстаюся гэтай святочнай нагодай, каб выказаць шчырую надзею, што ў недалёкай будучыні, пасля нармалізацыі сітуацыі, вы зможаце асабіста наведаць гасцінную Беларусь", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Серджыа Матарэлу моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а дружалюбнаму італьянскаму народу - міру, дабрабыту і хутчэйшага вяртання да звычайнага ладу жыцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі