Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 лістапада 2020, 10:26

Лукашэнка павіншаваў Мадуру з днём нараджэння

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Я добра інфармаваны пра вашы намаганні па правядзенні ўнутрынацыянальнага дыялогу ў мэтах нармалізацыі сітуацыі ў Венесуэле. Спадзяюся, што хутка яны дадуць магчымасць пераадолець тыя цяжкасці, з якімі сутыкнулася дзяржава", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што інтарэсам Беларусі і Венесуэлы і іх народаў, безумоўна, адпавядала б далейшае пашырэнне шматпланавага двухбаковага супрацоўніцтва, канструктыўнага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі