Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 снежня 2021, 09:04

Лукашэнка павіншаваў лідараў СНД з 30-годдзем Садружнасці

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, старшыня Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лідараў СНД, а таксама старшыню Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара Садружнасці Сяргея Лебедзева з 30-годдзем арганізацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За мінулыя гады арганізацыя прайшла доўгі і няпросты шлях, даказаўшы сваю запатрабаванасць і эфектыўнасць. Сёння Садружнасць з'яўляецца буйнейшым на постсавецкай прасторы рэгіянальным інтэграцыйным аб'яднаннем з унікальнай дыялогавай пляцоўкай, якая забяспечвае цеснае ўзаемадзеянне паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах на аснове раўнапраўя і партнёрства", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што дзякуючы сумесным намаганням СНД і ў далейшым будзе знаходзіць адэкватныя адказы на выклікі і пагрозы сучаснасці, застаючыся неад'емным і важным фактарам міжнароднага жыцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі