Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 чэрвеня 2019, 09:00

Лукашэнка павіншаваў лёгкаатлетку Таццяну Халадовіч з залатым медалём II Еўрапейскіх гульняў

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Таццяну Халадовіч з залатым медалём II Еўрапейскіх гульняў у асабістым заліку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што спартсменка змагла праявіць свае лепшыя чэмпіёнскія якасці. "Гэта была яркая валявая перамога. Малайчына! - падкрэсліў Прэзідэнт. - Мы разлічваем на цябе як на аднаго з ключавых членаў нашай каманды, здольных забяспечыць рэзультат і павесці іншых за сабой".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Таццяне Халадовіч моцнага здароўя, веры ў сябе і ўдачы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі